Літоўскага юрыста, якога вінавацяць у перадачы звестак у Мінск, просяць асудзіць на 11 гадоў

Мантас Данелюс, якога судзяць за шпіянаж на карысць Беларусі выступіў у судзе з заключным зваротам, папрасіў, каб яго апраўдалі. Па яго словах, у справе няма доказаў таго, што ён выконваў задачы, пастаўленыя Беларуссю, а тое, што ён рабіў па сваёй ініцыятыве, нельга лічыць шпіянажам. У выступе, які Данелюс даслаў Delfi, ён распавёў, чаму пасля таго як яго адпусцілі, ён напісаў аднаму сведку, што «вострыць сякеру».

12.08.2024 / 10:12

Мантас Данелюс. Фота з яго фэйсьбука

На пасяджэнні суда 6 жніўня Данелюс выступіў з прамовай. Пракурор просіць прысудзіць яго да 11 гадоў пазбаўлення волі. Слуханне па справе праходзіць за зачыненымі дзвярыма.

Данелюс не даў паказанні ў Віленскім акруговым судзе і прасіў абапірацца на звесткі падчас расследавання паказанні. Паводле звестак праваахоўнікаў, Данелюс з пачатку 2022 г. збіраў інфармацыю для беларускіх спецслужбаў, у асноўным — пра актывістаў, якія жывуць у Літве, і перадаваў яе прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай.

Ён сказаў, што пазнаёміўся з Лебедзевай у Паланзе. Па даных пракуратуры, Лебедзева інструктавала Данелюса, яе больш за ўсё цікавілі беларускія арганізацыі ў Літве, людзі, якія хаваюцца ад рэжыму, спосабы іх прыбыцця ў Літву, даныя людзей, якія арганізавалі іх уцёкі, вучэнні палка Каліноўскага, узбраенне, ланцугі паставак.

Ужо вядома, што Данелюс увайшоў у давер да беларускіх арганізацый, прапанаваўшы ім юрыдычную дапамогу. Потым ён выклікаў падазрэнні сваімі пытаннямі. У сваёй прамове ён казаў і пра беларускіх апазіцыянераў.

«Яны загразлі ў звадах, інтрыгах, злосна адмаўляюцца вывучаць літоўскую і прапагандуюць ідэалогію літвінізму, беларускія апазіцыянеры былі неверагодна адзіныя (…) калі трэба было «выкрыць» маё сяброўства з Лебедзевай — багіняй журналістыкі і тэлевізійнай дакументалісткі, якая не раз бліснула крытыкай на адрас апазіцыі ў сваіх перадачах», — сказаў Данелюс у судзе.

Абвінавачаны сказаў, што праваахоўнікі ім зацікавілася не пасля звароту ў паліцыю дырэктара «Нашага дома» Вольгі Карач і кіраўніка «Дапамогі» Наталлі Калегавай, а тады, калі людзі, якіх ён называе «агентамі ДДБ», далі інфармацыю пра яго.

У аднаго з іх, па словах Данелюса ёсць свае рахункі і з імі і з Лебедзевай. Данелюс адмаўляе збор інфармацыі аб арганізацыі «Байпол», паколькі яе прадстаўнікі былі не ў ладах з кіраўніком «Нашага дома» Карач. Данелюс сказаў, што ён не быў валанцёрам «Нашага дома» і «Дапамогі», паколькі працаваў па даведцы аб індывідуальнай дзейнасці і атрымліваў грошы па выпісаных рахунках-фактурах, аднак адзін раз Карач адмовілася яму плаціць.

Тады адносіны паміж імі сапсаваліся. Ён не адмаўляў, што перадаваў Лебедзевай інфармацыю пра ўцекачоў з Беларусі акцёраў і дзеячаў мастацтва. Ён назваў свае адносіны з Лебедзевай творчымі, ён збіраў матэрыялы для яе перадач і фільмаў. Ён сказаў, што не хаваў свае кантакты з ёй.

«Прысуд не можа быць заснаваны на сумніўных фактах і магчымых абставінах, інакш высновы атрымліваюцца сумніўнымі», — сказаў Данелюс. Ён сказаў, што нібыта прапаноўваў беларускім апазіцыянерам узяць удзел у перадачах Лебедзевай і нават вярнуцца ў Беларусь, Лебедзева абяцала зрабіць усё, каб яны маглі бяспечна вярнуцца — у выпадку з Карач — змякчылі б прыняты завочна прысуд.

Данелюс таксама не лічыць добраахвотны збор інфармацыі шпіянажам. Ён сцвярджае, што не выконваў задачы, пастаўленыя перад ім беларускімі службамі, нібыта такога не было, паколькі ён супрацоўнічаў не са службамі, а з Лебедзевай. Ён сцвярджае, што супрацоўніцтва Лебедзевай са спецслужбамі не даказана.

Даніэлюс патрабуе апраўдання. Ён таксама просіць інфармаваць пракурора аб дачы ілжывых паказанняў некаторымі сведкамі.

Данплюса абвінавачваюць не толькі ў шпіянажы, але і ў спробе паўплываць на сведку. Калі яго адпусцілі з-пад арышту да суда, ён стаў шукаць сведак, пісаў аднаму, «што вострыць сякеру».

У сваёй заключнай прамове ён казаў, што не пагражаў сведку, а выказаў незадаволенасць пазіцыяй беларускіх актывістаў. Ён даслаў частку абвінаваўчага акту з перапіскай са сведкам. Ён пераслаў сведку некалькі дакументаў, сведка спытаў яго: «Мы знаёмыя?».

«Ну, што я магу сказаць, перадайце Карач гэтыя дакументы, можа, яны ёй спатрэбяцца», — адказаў ён: «Мантас, гэта ты?» Ён адказаў:» Не, не. Мантас сякеру вострыць або шукае сабе жонку».

Nashaniva.com