Актывісту Яўгену Афнагелю ўзмацнілі рэжым і перавялі ў магілёўскую турму
Палітзняволенага актывіста «Еўрапейскай Беларусі», асуджанага да сямі гадоў калоніі, утрымліваюць за кратамі тры гады і 10 месяцаў.
12.08.2024 / 10:21
У маі, пасля двух гадоў на турэмным рэжыме, палітвязня зноў перавялі ў наваполацкую калонію, дзе ён раней адбываў свой тэрмін, піша «Вясна».
Адразу па прыбыцці ва ўстанову адміністрацыя змясціла яго ў ШІЗА на 45 сутак, а потым перавяла ў ПКТ. 29 ліпеня ў Наваполацку адбыўся чарговы суд па замене Яўгену рэжыму ўтрымання.
Суддзя Віталь Лапко пастанавіў перавесці палітвязня ў турму да канца тэрміну. Яўгена ўжо этапавалі ў Магілёў.
Месца ўтрымання Яўгена: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Яўген Ігаравіч Афнагель