14-гадовую дзяўчыну шукаюць у Мінску з пятніцы

Дзяўчына сышла з дому на вуліцы Заслаўскай у Мінску ў пятніцу, 9 жніўня, з таго часу пра тое, дзе яна знаходзіцца, нічога не вядома.

12.08.2024 / 10:46

«Устанаўліваецца месцазнаходжанне 14-гадовай Какоўка Аляксандры Дзмітрыеўны», — гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Удакладняецца, што дзяўчына выглядае прыкладна на 16 гадоў, хударлявая, з коратка пастрыжанымі светлымі валасамі, ростам 167 см. З асаблівых прыкмет — дзве татуіроўкі на абедзвюх руках на перадплечча з унутранага боку.

Усіх, каму нешта вядома пра тое, дзе зараз можа быць дзяўчына, просяць паведаміць у Цэнтральнае РУУС г. Мінска па тэлефонах: +375(29) 356 02 90; +375(17) 368 02 02; 102.

Nashaniva.com