Даляр сёння даражэе адразу на тры з паловай капейкі

Еўра таксама даражэе.

12.08.2024 / 11:03

На пачатку таргоў у Мінску 12 жніўня даляр даражэе на 3,5 капейкі да 3,1597.

У пачатку года даляр каштаваў 3,1775, максімальна каштаваў у сярэдзіне красавіка — 3,2809, а ў мінулы аўторак апускаўся да 3,0919.

Еўра сёння расце на 2,25 капейкі, расійскі рубель апускаецца на капейку.

Таргі працягваюцца.

Nashaniva.com