У ГУМе зноў будзе рамонт — што зменіцца?

У ГУМе абновяць другі і трэці паверхі фота.

12.08.2024 / 11:29

ГУМ. Фота: «Яндэкс Карты»

«Мы адновім усе дэкоры галоўнай універсальнай крамы беларускай сталіцы. Самая вялікая каштоўнасць інтэр'еру — гэта светлавыя калоны, вітражы і жырандолі», — паведаміла дырэктарка універмага Вольга Раманава на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Гэтыя адметнасці крамы захаваюць. Колькі будзе ісці рамонт, не ўдакладнялася.

У пачатку гэтага года ў ГУМе абнавілі першы паверх.

Nashaniva.com