Азаронка прывезлі выступіць у дзіцячы лагер

Прапагандыст СТБ Рыгор Азаронак сустрэўся з падлеткамі лагера «Лясная казка» (Вілейскі раён).

12.08.2024 / 11:37

Скрын відэа СТБ

«Мы павінны разумець, што думаюць нашы дзеці, што яны ведаюць пра нашу гісторыю, вучыцца ў іх у тым ліку. Што чытаюць і гэтак далей», — пракаментаваў Азаронак сустрэчу.

@nashaniva Такія навіны з Беларусі #новости #беларусь #вилейка #лагерь #азаренок #пропаганда #новостибеларуси ♬ Comedy Fun - Gold-Tiger

Мяркуючы па відэа, на мерапрыемстве былі дзеці розных узростаў.

Скрын відэа СТБ

Як піша СТБ, прапагандысты ўжо трэцяе лета ездзяць выступаць па аздараўленчых лагерах.

Nashaniva.com