У Смаргоні за рэпосты «экстрэмісцкіх матэрыялаў» затрымалі восем чалавек

7 жніўня ў Смаргоні затрымалі ў адзін дзень восем чалавек. Усе яны — работнікі мясцовага прамысловага прадпрыемства.

12.08.2024 / 11:51

Некаторых затрымлівалі проста на працы, іншых — дома. Супраць усіх затрыманых пачалі адміністрацыйныя справы па звыклым артыкуле 19.11 КоАП, пішуць гродзенскія праваабаронцы.

Супраць усіх затрыманых былі ўжытыя рэпрэсіі — штрафы ці арышты, а таксама канфіскацыя мабільных прыладаў, якія былі носьбітамі інфармацыі.

Пра затрыманні ў Смаргоні расказаў намеснік начальніка аддзела «ховы правапарадку і прафілактыкі Андрей Кавяза. Прычым пра затрыманне паведамілі ў мясцовай раёнцы.

Nashaniva.com