Лукашэнка ўводзіць новы артыкул у Крымінальны кодэкс — да 8 гадоў зняволення за пагрозы былому прэзідэнту і членам яго сям'і

На Нацыянальным прававым партале з'явіліся прапановы ў Крымінальны кодэкс, распрацаваныя па загадзе Аляксандра Лукашэнкі.

12.08.2024 / 12:05

Фота: прэс-служба прэзідэнта Казахстана

Артыкул 366-1 Крымінальнага кодэксу будзе называцца «Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў». Прычым гаворка не толькі пра «прэзідэнта», але і пра членаў яго сям'і.

За гвалт у іх адрас (ці пагрозы) альбо пашкоджанне іх маёмасці прапануецца прысуджаць ад трох да пяці гадоў хіміі альбо ад трох да васьмі гадоў калоніі.

Таксама прапануецца дапоўніць артыкулы 367 (паклёп на прэзідэнта) і 368 (абраза прэзідэнта). Калі змены ўступяць у сілу, то ў кодэкс дапішуць словы «былога прэзідэнта».

Законапраект будзе разглядаць парламент, пасля ён трапіць на подпіс да Аляксандра Лукашэнкі.

Лукашэнка прапанаваў змякчыць шэраг крымінальных артыкулаў. Але «палітычных» гэта не будзе тычыцца

Лукашэнка змякчае антынаркатычнае заканадаўства. Колькі чалавек выйдзе на свабоду?

Nashaniva.com