Лукашэнка зрабіў некалькі кадравых прызначэнняў

У прыватнасці, даў згоду на прызначэнне Генадзя Сабыніча першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама, піша яго прэс-служба.

12.08.2024 / 12:01

Акрамя таго, Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне:

Дзмітрыя Захарчука — старшынёй Ваўкавыскага райвыканкама;

Віталя Платуна — старшынёй Любанскага райвыканкама;

Аляксандра Кісялёва — старшынёй Быхаўскага райвыканкама;

Андрэя Дубінчыка — старшынёй Асіповіцкага райвыканкама.

Андрэй Конеў узгоднены на пасаду кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва,

Таццяна Астрэйка — першым намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны;

Аляксандр Суднік — намеснікам міністра фінансаў;

Андрэй Пракапчук — дырэктарам дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў;

Віктар Падскробкін — начальнікам Дэпартамента эканомікі і галіновых праграм Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.-

Ігар Маршалаў прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом у Рэспубліцы Ангола і Рэспубліцы Замбія па сумяшчальніцтве;

Міхаіл Касько — надзвычайным і паўнамоцным паслом у Рэспубліцы Бангладэш, Непале і Шры-Ланцы па сумяшчальніцтве;

Рамана Раманоўскага — пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) па сумяшчальніцтве.

Nashaniva.com