Кіраўніком Брэсцкай вобласці стаў віцэ-прэм'ер Пархомчык

Пётр Пархомчык больш за дзесяць гадоў кіраваў БелАЗам.

12.08.2024 / 12:25

Пётр Пархомчык. Фота: БелТА

Пётр Пархомчык узначаліў Брэсцкі аблвыканкам замест Юрыя Шулейкі. Апошнія два гады ён быў віцэ-прэм'ерам. 

Пётр Пархомчык нарадзіўся ў 1957 у Мінску. Працаваў на МТЗ з 1978 да 2007, дайшоў да пасады першага намесніка генеральнага дырэктара. У 2007-2020 узначальваў БелАЗ. У 2020-2022 быў міністрам прамысловасці, у 2022-2024 — віцэ-прэм'ерам.

Віцэ-прэм'ерам стаў Віктар Каранкевіч — ранейшы міністр энергетыкі.

А вось міністрам энергетыкі прызначылі Аляксея Кушнарэнку, які ўзначальваў «Белпалівагаз».

Беларускую чыгунку з сённяшняга дня ўзначальвае Валерый Вярэніч (да гэтага першы намеснік міністра транспарту).

Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне першага намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама і кіраўнікоў чатырох райвыканкамаў

Nashaniva.com