Спёка пачне вяртацца ў чацвер
Прагноз надвор'я на 13-15 жніўня.
12.08.2024 / 12:36
Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама
У аўторак пераважна па ўсходняй палове краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Ноччу +7..+13°С, максімальная днём +19..+25°С.
У сераду, 14 жніўня, надвор'е ў асноўным будзе фарміраваць антыцыклон, які перамяшчаецца з поўдня Скандынавіі на Беларусь. Пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах па крайнім паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.
Ноччу +6..+11°С, максімальная днём +21..+28°С.
15 жніўня захаваецца ўплыў антыцыклону, днём на паўднёвы захад краіны чакаецца паступленне паветраных мас трапічнага паходжання.
Пераважна без ападкаў. Ноччу +6..+13°С, максімальная днём складзе ад +22°С па паўночным усходзе да +30°С па паўднёвым захадзе краіны.
Надвор'е ў Мінску
Yr.no
Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е
Колькі трэба быць на сонцы, каб забыцца пра дэфіцыт вітаміну D
Што адбываецца з кліматам? Такая спёка летам будзе заўсёды?