Уначы беларусы маглі назіраць неверагодную прыгажосць — зарапад і паўночнае ззянне ФОТА

Персеіды дапоўніла незвычайная для нашых шырот з'ява.

12.08.2024 / 13:04

Фота: Newgrodno

Жыхары Беларусі ноччу маглі назіраць фантастычна прыгожую з'яву — метэорная плынь Персеіды.

Персеіды — гэта метэорны паток, які штогод з'яўляецца ў жніўні з боку сузор'я Персея. У гэты час Зямля праходзіць праз шлейф пылавых часціц каметы Свіфта-Татла. Менавіта тады, калі драбнюткія часціцы Каметы, памерам з пясчынку, уваходзяць у зямную атмасферу і згараюць, на зямлі можна назіраць сапраўдны «зорны дождж».

Фота: Onliner.by

Чакаецца, што пік метэораў прыйдзецца на вечар 12 жніўня. Аднак жыхары Беларусі маглі ўбачыць гэтую прыгажосць ужо напярэдадні. Назіраць за зорным дажджом лепш за горадам-там, дзе няма штучнага асвятлення, піша Onliner.

Акрамя таго, у ноч на панядзелак над Гроднам можна было ўбачыць яшчэ адну прыродную з'яву — паўночнае ззянне.

Фота: Newgrodno

Фота: Newgrodno

Nashaniva.com