Як БДУ кашмарыць яго ж выпускнік

У новым выпуску ТОКу палітолаг Роза Турарбекава расказала пра тое, як КДБ спрабуе кантраляваць сітуацыю ў БДУ.

14.08.2024 / 21:14

Галоўны корпус БДУ. Фота: reform.news

Па словах былой выкладчыцы БДУ Розы Турарбекавай, КДБ сачыў за БДУ праз Упраўленне міжнародных сувязей, «пэўных людзей» на факультэтах, а таксама кадэбэшніка-«сматрачага» (так называлі яго самі супрацоўнікі).

Для факультэта міжнародных адносін, дзе выкладала Роза, у гэтым не было чагосьці дзіўнага.

«Як вы ведаеце, міжнародныя адносіны, знешняя палітыка і спецслужбы заўсёды ідуць побач. Нам шмат чаго дазвалялася, але адначасова за намі і сачылі пастаянна».

@tokbelarus Как КГБ контролирует лучший университет Беларуси. И как туда приехала Наталья Кочанова с лекцией про «план Даллеса» #бгу #университет #кгб #беларусь #минсксейчас #студенты #учеба ♬ Polozhenie - Izzamuzzic Remix - Скриптонит

Сама яна непасрэдна з кадэбэшнікамі ва ўніверсітэце не сутыкалася. «Размовы са мной вяліся на ўзроўні дэкана. Далей за дэкана не ішло», — гаворыць Турарбекава.

Як згадвае былая выкладчыца, у канцы верасня — пачатку кастрычніка 2020 года прарэктарам па бяспецы прызначылі былога выпускніка факультэта міжнародных адносін БДУ Яраслава Чаркаскага, які заняўся чысткамі.

Яраслаў Чаркаскі

«Нам прызначылі самага жорсткага сярод усіх афіцэраў КДБ, якія былі прызначаны прарэктарамі па бяспецы. Таму што БДУ — гэта асаблівы аб'ект для ўвагі. (…) Таму і рэпрэсіі былі такімі жорсткімі. Я бы сказала, што самыя масавыя».

Як прыгадвае Турарбекава, Чаркаскі добра вучыўся, скончыў БДУ прыкладна ў 2003 годзе. Але, па яе словах, быў у свой час пакрыўджаны на факультэт. Магчыма, таму, што не змог абараніць дысертацыю.

«Ён хацеў пайсці ў КДБ, разведку (у нас такія былі і заўсёды будуць). (…) Праявіў ён сябе ў якасці чалавека, які прымае ўдзел у рэпрэсіях, яшчэ ў 2006-2007 гадах. Ён ужо працаваў у КДБ і прымаў удзел у рэпрэсіях супраць выкладчыкаў універсітэта», —

расказвае Турарбекава.

Глядзіце цалкам:

Турарбекава рэзка адказала на крытыку ў адрас Рымашэўскага

Турарбекава: На свабодных выбарах я б прагаласавала за Бабарыку. Ён даказаў, што немагчымае — магчыма

Роза Турарбекава расказала, як яе сын перайшоў на беларускую мову. А цяпер пачала вучыць і яна

На факультэтах БДУ стварылі камісіі, якія ўзялі пад кантроль кадравыя пытанні

«Кіберпартызаны» ўзламалі ўнутраную сетку БДУ і паназіралі, як там круцяцца жорны рэпрэсій

Nashaniva.com