Турарбекава пра Качанаву: Студэнты ўслых рагаталі з яе
Палітолаг і былая выкладчыца БДУ Роза Турарбекава ў новым выпуску ТОКу згадала пра сустрэчы Наталлі Качанавай са студэнтамі БДУ.
12.08.2024 / 21:39
Фота: БелТА
Старшыню Савета Рэспублікі пасылалі да студэнтаў пасля пратэстаў у 2020-м, каб пераканаць тых, што ўлады ўсё робяць правільна.
«Атрымлівала там ад нашых студэнтаў насмешкі з яе ўзроўню адукацыі», —
згадвае Турарбекава і заўважае, што Качанава — «сапраўды малаадукаваная жанчына».
«Яна нейкую лухту несла нашым студэнтам — нашым зоркам, якія прайшлі такі конкурс. Яна ім пра план Далеса гаварыла. Яны ўслых рагаталі з яе. Проста ўслых смяяліся з яе невуцтва», —
дзеліцца Роза.
Глядзіце цалкам:
Турарбекава рэзка адказала на крытыку ў адрас Рымашэўскага
Роза Турарбекава расказала, як яе сын перайшоў на беларускую мову. А цяпер пачала вучыць і яна