У Скідзелі шасцігадовая дзяўчынка здзекавалася з мёртвага ката

На днях у інтэрнэт трапіла жахлівае відэа з дзяўчынкай і кацянём.

12.08.2024 / 14:55

Ілюстрацыйнае фота

У роліку відаць, як дзіця бяздушна шпурляе цельца жывёлы з лесвіцы, скача на ім, падкідвае і б'е аб плітку.

Супрацоўнікі Гродзенскага РАУС знайшлі дзяўчынку, паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал.

Высветлілася, што 6-гадовая скідзельчанка знайшла мёртвае кацяня на сметніцы, прыцягнула ў пад'езд і стала з ім гуляць.

Па дадзеным факце ўжо разбіраюцца міліцыянеры.

Nashaniva.com