У Польшчы шукаюць 12-гадовую дзяўчынку з Беларусі 

Дар'я Страшына родам з Гродна, але апошнім часам жыла ў польскім Страшыне ля Гданьска

12.08.2024 / 15:40

Рост дзяўчынкі — 146 сантыметраў, вочы — цёмныя, валасы — цёмныя да плячэй, целасклад — стройны, піша Most.

Паліцэйскія мяркуюць, што разам з мамай яна магла з'ехаць у Беларусь.

Хто звярнуўся з заявай аб вышуку, не паведамляецца.

Тых, хто валодае інфармацыяй пра месцазнаходжанне дзіцяці, просяць звязацца раённай камендатурай у Прушч-Гданьскім па нумары 477424222 або 112.

Nashaniva.com