Чатырох берасцейцаў адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе
8 жніўня суд Ленінскага раёна прысудзіў чатырох берасцейцаў да калоніі паводле артыкула аб грубым парушэнні парадку (частка 1 артыкула 342 КК), паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.
12.08.2024 / 16:00
Акцыя пратэсту ў Брэсце 10 жніўня 2020 года. Фота: Бінокль
Алега Літвінчука і братоў Мацвея і Леаніда Аверчука прысудзілі да 1,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Аляўціну Гудкову — да года калоніі.
Берасцейцаў абвінавацілі ў тым, што з 10 да 11 жніўня 2020 года, знаходзячыся ў цэнтры горада, яны выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі БЧБ-сцягі і перашкаджалі руху транспарту. Усе абвінавачаныя цалкам прызналі віну.
Пра затрыманне сілавікамі братоў Аверчукоў стала вядома ў пачатку чэрвеня. На міліцэйскім відэа мужчыны казалі, што 10 жніўня 2020 года яны знаходзіліся на праспекце Машэрава ў горадзе, калі там былі пратэстоўцы.
Яшчэ васьмі жыхарам Брэста далі калонію за ўдзел у акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года
Актывісту Яўгену Афнагелю ўзмацнілі рэжым і перавялі ў магілёўскую турму
Музыку Дзмітрыя Шалака асудзілі да трох з паловай гадоў калоніі