З'явіліся спадарожнікавыя здымкі разбуранай газавымяральнай станцыі «Суджа»
Расійская служба «Радыё Свабода» апублікавала спадарожнікавыя здымкі разбуранай газавымяральнай станцыі ў Суджы Курскай вобласці.
12.08.2024 / 16:19
На фота ад 11 жніўня бачна, што адзін з адміністрацыйных будынкаў станцыі і адна з пляцовак з абсталяваннем разбураныя практычна цалкам. З аналізу здымкаў вынікае, што адны пашкоджанні з'явіліся паміж 9 і 10 жніўня, іншыя — паміж 10 і 11 жніўня.
«Газпром» сцвярджае, што расійскі газ прапампоўваецца праз Суджу ў штатным рэжыме. Цяпер гэта адзіны шлях пастаўкі расійскага газу праз Украіну ў Еўропу.
Дакладна невядома, ці кантралююць украінскія вайскоўцы Суджу, але здымкі паказваюць, што яны там дзейнічаюць.
На нарадзе ў Пуціна расійскія ўлады ўпершыню падрабязна пракаментавалі сітуацыю ў Курскай вобласці
Пуцін заявіў, што «кіраўнікі кіеўскага рэжыму сталі на шлях знішчэння ўкраінскага народа»
Спачатку маўчанне, потым — бурная рэакцыя. Хто прымусіў Лукашэнку мітусіцца