УСУ кантралююць каля 1000 квадратных кіламетраў тэрыторыі РФ — Сырскі

Украінскія ўлады ўпершыню пацвердзілі, што УСУ праводзяць аперацыю ў Курскай вобласці.

12.08.2024 / 18:36

Відэа Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага было апублікавана ў канале Зяленскага.

«Самае важнае — быў даклад галоўнакамандуючага Аляксандра Сырскага з нагоды нашых абаронных дзеянняў на фронце і аперацыі ў Курскай вобласці», — напісаў Зяленскі. 

Сырскі, які ўдзельнічаў у сустрэчы па відэасувязі, заявіў, што УСУ кантралююць каля 1000 квадратных кіламетраў тэрыторыі РФ. А саму аперацыю назваў наступальнай.

Таксама сёння на нарадзе ў Пуціна расійскія ўлады ўпершыню падрабязна пракаментавалі сітуацыю ў Курскай вобласці. Яны прызналі страту кантролю над 28 населенымі пунктамі.

Nashaniva.com