У Бабруйску за даўгі прадаюць вялікую дымавую трубу. Колькі просяць?

Трубу, якая належыць цепласеткам, выставілі на аўкцыён.

13.08.2024 / 11:23

Фота: e-auction.by

У Бабруйску прадаюць дымавую трубу плошчай 3,4 квадратных метра.

Труба па вуліцы Сілікатнай, 1 належыць бабруйскай «Цеплаэнергетыцы». Мяркуючы па ўсім, яе арыштавалі за даўгі.

Цікава, што ў апісанні аб'екта паказана, што гэта збудаванне неўстаноўленага прызначэння.

Стартавы кошт на таргах — 19 600 рублёў з задаткам 1960 рублёў.

Заяўкі прымаюцца да 26 жніўня, аўкцыён збіраюцца правесці 27 жніўня.

Nashaniva.com