Першая лэдзі Эстоніі надзела завушніцы, зробленыя са старых самакатаў Bolt ФОТАФАКТ

На адным з прыёмаў у рамках Алімпіяды ў Парыжы Сір'е Карыс з'явілася ва ўпрыгожваннях эстонскага дызайнера Танеля Веэнрэ, піша Delfi.

13.08.2024 / 11:48

Як у сацсетках заявіў сам дызайнер, гэта «цудоўны прыклад таго, як можна выглядаць суперстыльна, але з разыначкай». Bolt у супрацоўніцтве з Танелем Веэнрэ выпусціў калекцыю, створаную са старых электрасамакатаў Bolt, у 2022 годзе.

Усе рэчы зробленыя ўручную з алюмінію, з якога выраблены электрасамакаты Bolt. Для вырабу з электрасамакатаў была выдаленая зялёная фарба, а пазней яны былі разрэзаныя на часткі, з якіх Веэнрэ сабраў завушніцы.

Nashaniva.com