Мінчук прайшоў апытанне ад беларускага банка — і страціў $200
Яму трапілася ў інтэрнэце рэкламная акцыя нібыта ад «Альфа Банка». Прапаноўвалася проста прайсці апытанне і атрымаць грашовы бонус.
13.08.2024 / 13:42
Ілюстрацыйнае фота
У назве сайта фігуравала знаёмае найменне, ды і рэквізіты нібы сапраўдныя, апытанне аказалася лёгкім і кароткім, піша Onliner.by.
Але каб атрымаць бонус, спатрэбілася ўвесці нумар тэлефона і асабісты нумар пашпарта. Нічога такога, падумаў Іван. Ну а потым прыйшло СМС з кодам ад «банка», дзе нават папярэдзілі, каб яго не паведамлялі ашуканцам.
Як толькі код быў уведзены, наш герой адразу ж атрымаў апавяшчэнне: хтосьці ўвайшоў у яго рахунак з іншай прылады. Пакуль ён спрабаваў датэлефанавацца да банка, з яго рахунку ўжо спісалі амаль $200.
Ашуканцы не спыніліся на дасягнутым. Аформілі яшчэ адну карту, з якой таксама спрабавалі зняць грошы. На шчасце, банк своечасова заўважыў падазроныя дзеянні і звязаўся з уладальнікам рахунку.
Хлопец напісаў заяву ў міліцыю, але там сказалі, што шанцы вярнуць грошы вельмі малыя — напэўна яны ўжо ператварыліся ў крыпту і зніклі.
Насамрэч «Альфа Банк» ніякіх апытанняў з грашовай узнагародай не праводзіць. А сам метад досыць стары, раней ашуканцы праводзілі такія апытанні ад «Беларуськалія», МТЗ і Onlіner.
Махляры развялі расійскую спявачку Ларысу Доліну. Яна перавяла ім мільён даляраў
Як махляры разводзяць беларусаў на новых аўто з Кітая
У махляроў новая схема — будуць прасіць уключыць дэманстрацыю экрана