«Дасканалыя і спланаваныя ашуканскія дзеянні». Ларыса Доліна расказала, як стала ахвярай махляроў
Пракрамлёўская спявачка Ларыса Доліна ў сувязі «з вялікай колькасцю пытанняў ад прадстаўнікоў СМІ», дала невялікі каментар наконт продажу яе кватэры махлярамі.
13.08.2024 / 15:56
«Я стала ахвярай махляроў. У дачыненні да мяне здзейсненыя вельмі дасканалыя і спланаваныя ашуканскія дзеянні», — сказала яна.
Паводле яе слоў, па гэтым факце распачатая крымінальная справа, яна прызнаная пацярпелай, а на яе кватэру накладзены арышт.
Доліна кажа, што папярэднім следствам устаноўлена, што ашуканцы знаходзяцца на тэрыторыі Украіны.
Яна дадае, што яны выклалі ў сацсетках ад яе імя «зварот жахлівага характару». Што там, яна не патлумачыла.
Між тым у яе інстаграме з'явілася паведамленне, дзе ад імя спявачкі гаворыцца, што яна прадала кватэру за 112 млн расійскіх рублёў і залажыла дачу за 50 млн рублёў, каб заданаціць «Азову» (агулам атрымліваецца больш за 1,7 млн даляраў). Спявачка нібыта прызнаецца, што была заўсёды супраць гэтай братазабойчай вайны і цяпер хоча рэабілітавацца перад украінскім народам, а рэшту жыцця правесці ў Адэсе. «Змагайцеся, толькі так мы зможам перамагчы рускі фашызм», — гаворыцца ў паведамленні. Таксама ў пасце змяшчаецца заклік данаціць на ўкраінскую армію.
Сёння стала вядома, што махляры развялі расійскую спявачку Ларысу Доліну ім мільён даляраў, якія яна ім перавяла.
Махляры развялі расійскую спявачку Ларысу Доліну. Яна перавяла ім мільён даляраў