Памятаеце, Качанава паабяцала забараніць вэйпы? Цяпер яна тлумачыць, чаму ўсё стала

Аказалася, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава чакае ад кардыёлагаў прапаноў.

13.08.2024 / 17:33

Фота: pixabay.com

Ініцыятыва распрацаваць праект закона аб абароце электронных цыгарэт і курыльных вадкасцей належыць верхняй палаце беларускага парламента. Але справа пакуль не рухаецца.

Цяпер Качанава запрасіла беларускіх кардыёлагаў узяць удзел у распрацоўцы праекта закона аб абароце электронных цыгарэт.

«Мы [Савет Рэспублікі] выйшлі з такой заканадаўчай ініцыятывай. Можа быць, вы нам падкажаце, якія нормы ўнесці ў закон. Паводле інфармацыі дактароў, курыльныя сумесі, электронныя цыгарэты ўплываюць на стан здароўя, як звычайная цыгарэта, а можа, і горш», — звярнулася Качанава да медыкаў.

Аб тым, што ў краіне распачата распрацоўка праекта закона аб абароце вэйпаў, раней паведамляў член Савета Рэспублікі, галоўны ўрач Мінскага гарадскога клінічнага анкацэнтра Віктар Кандратовіч.

Паводле яго слоў, вэйпы могуць выклікаць сардэчна-сасудзістыя, анкалагічныя захворванні, паколькі многія «электронкі» запраўляюцца вадкасцю з нікатынам. Акрамя таго, вадкасці для вэйпаў утрымоўваюць шмат фармальдэгідаў.

Якія яшчэ парады дактароў чакае Качанава, невядома.

Nashaniva.com