Беларускі памежнік знойдзены мёртвым на ўкраінскай мяжы

10 жніўня на ўчастку памежнай заставы «Дзівін» Пінскага памежнага атрада знойдзена цела вайскоўца з прыкметамі суіцыду, паведамляе ДПК. 

13.08.2024 / 17:43

Фота: ДПК

Малады чалавек 2005 года нараджэння быў прызваны ў красавіку гэтага года і праходзіў тэрміновую службу. Па службе характарызаваўся станоўча.

Паводле ДПК, папярэдне прычына суіцыду абумоўлена асабістымі абставінамі і не звязана з праходжаннем ваеннай службы.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Nashaniva.com