Пад кантроль Украіны перайшлі 74 населеныя пункты Курскай вобласці — Сырскі

Галоўнакамандуючы Аляксандр Сырскі падчас нарады з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім заявіў, што пад кантролем Украіны ў Курскай вобласці знаходзяцца 74 населеныя пункты.

13.08.2024 / 19:14

За суткі ўкраінцы прасуніліся на ўсіх кірунках на 1-3 км, паводле Сырскага. За дзень заваявана яшчэ 40 кв. км расійскай тэрыторыі.

Учора Сырскі паведамляў аб кантролі над 1000 кв.км тэрыторыі РФ.

Расійскія ўлады прызнавалі страту кантролю над 28 населенымі пунктамі.

З памежнага Краснаяружскага раёна Белгарадскай вобласці выехала амаль усё насельніцтва

Украінскія войскі прасоўваюцца ў кірунках Курска, Льгова і Рыльска адначасова — ваенкары

Зяленскі: Пуцін пачаў з катастрофы «Курска», і Курск з’яўляецца яго фіналам

УСУ кантралююць каля 1000 квадратных кіламетраў тэрыторыі РФ — Сырскі

На нарадзе ў Пуціна расійскія ўлады ўпершыню падрабязна пракаментавалі сітуацыю ў Курскай вобласці

Nashaniva.com