Садовае таварыства само заасфальтавала дарогу і апынуліся ў судзе

Адно з садовых таварыстваў, размешчаных у прысталічным раёне, вырашыла палепшыць пад'язныя шляхі за свой кошт. Справа кончылася кепска.

13.08.2024 / 22:37

Ілюстратыўны здымак

Як піша «Мінская праўда», да таварыства вялі дзве дарогі. Адна была доўгая, а карысталіся члены таварыства другой, больш кароткай. Але яна была вузкай. Таму на ёй арганізавалі астраўкі бяспекі, прычым асфальтаваныя.

Але Бараўлянскі лясгас выявіў гэтыя астраўкі. І прыйшоў да высновы, што, арганізаваўшы асфальтаванае месца для раз'езда машын, таварыства выйшла за ўсталяваныя межы дарогі, заняло тэрыторыю лесу і тым самым прычыніла шкоду навакольнаму асяроддзю.

Гэтыя «зламысныя» дзеянні садовага таварыства на плошчы 223 квадратных метраў (тры сярэднія кватэры) не былі ўзгодненыя з лясгасам. Лясгас прыйшоў да высновы, што шкода прыродзе склала 14456 рублёў.

Сумай кампенсацыі за нанесеную экалогіі шкоду не абышлося. Садоваму таварыству прыйшлося яшчэ выпраўляць гэтыя парушэнні за свой кошт.

Nashaniva.com