Украіна за тыдзень захапіла такую ж плошчу Курскай вобласці, якую Расія захапіла ва Украіне з пачатку года

Заява галоўнакамандуючага УСУ Аляксандра Сырскага, што Украіна захапіла 1000 кв. км расійскай тэрыторыі дазваляе параўнаць дасягненні УСУ ў ходзе апошняга наступу з дасягненнямі Расіі падчас яе апошняга наступу, якое пачалося ў кастрычніку мінулага года, піша «Агентство». 

13.08.2024 / 23:30

Калі верыць даным Сырскага, захопленая Украінай за тыдзень тэрыторыя параўнальная з тым, што Расія заваявала з пачатку года і ўсяго на 131 кв км менш, чым Расія заваявала з пачатку яе апошняга наступу, якое пачалося 10 кастрычніка 2023 года. Пра гэта сведчыць аналіз выдання, праведзены на аснове даных ўкраінскага OSINT-праекта DeepState.

Даныя Мінабароны РФ і ваенных блогераў сведчаць аб тым, што ў апошнія дні плошча баявых дзеянняў у Курскай вобласці пашыраецца, а гэта значыць, што Украіна можа ўжо ў найбліжэйшыя дні захапіць у Расіі больш тэрыторыі, чым Расія заняла ва Украіне з кастрычніка мінулага года.

️Зрэшты, Расія працягвае павялічваць плошчу захопленага ў Данецкай вобласці, прычым тымі ж тэмпамі, якімі і да наступлення Украіны на Курскую вобласць.

Паводле даных праекта DeepState, за пяць поўных сутак пасля пачатку ўкраінскага наступу (з 7 па 11 жніўня) УС РФ атрымалася заняць 61,38 кв. км, з іх палова — 30,28 кв. км прыйшліся на Данецкую вобласць. 

Як распавялі Financial Times украінскія вайскоўцы, пад расійскі кантроль могуць у найбліжэйшы час перайсці Нью-Ёрк, Часаў Яр і Тарэцк. «Гэтыя гарады ўжо страчаныя. Яны нашы толькіна карце. Рускія сцерлі іх з твару зямлі», — прыводзіць цытату ўкраінскага вайскоўца выданне. 

Пад кантроль Украіны перайшлі 74 населеныя пункты Курскай вобласці — Сырскі

З памежнага Краснаяружскага раёна Белгарадскай вобласці выехала амаль усё насельніцтва

Украінскія войскі прасоўваюцца ў кірунках Курска, Льгова і Рыльска адначасова — ваенкары

Зяленскі: Пуцін пачаў з катастрофы «Курска», і Курск з’яўляецца яго фіналам

Nashaniva.com