У расійскім Ніжнім Ноўгарадзе на двух школьнікаў завялі крымінальную справу аб ваенных фэйках

Данос напісала дырэктарка ліцэя.

14.08.2024 / 07:06

Ілюстрацыйнае фота УУС Гомельскага аблвыканкама

На двух школьнікаў 2006 года нараджэння завялі крымінальную справу аб распаўсюдзе ваенных «фэйкаў» групай асоб пасля даносу дырэктаркі ліцэя, у якім яны вучыліся, піша ОВД-Інфо

Дома ў юнакоў прайшлі ператрусы, а іх саміх затрымалі. Хутка ім выставяць абвінавачванне і абяруць меру стрымання.

Справу распачалі з-за роліка, у якім юнакі «ў сцвярджальнай форме распаўсюджваюць інфармацыю, якая ганіць расійскую армію.

Верагодна, гаворка ідзе пра відэа, праз якое ў лістападзе 2023 года на падлеткаў склалі пратаколы аб дыскрэдытацыі войска.

У тым відэа юнакі дома на кухні абмяркоўвалі расійскае ўварванне ва Украіну. Першапачаткова ролік апублікавалі ў тэлеграм-канале на 26 чалавек, а пазней невядомы даслаў спасылку на пошту ліцэя.

Nashaniva.com