У Белгарадскай вобласці Расіі ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі

Рэжым надзвычайныя сітуацыі рэгіянальнага ўзроўню ўвялі на ўсёй тэрыторыі Белгарадскай вобласці Расіі, паведаміў губернатар Вячаслаў Гладкоў.

14.08.2024 / 07:16

Паводле яго слоў, плануюць абвясціць рэжым надзвычайнай сітуацыі федэральнага ўзроўню.

У ноч на 10 жніўня ў Бранскай, Курскай і Белгарадскай абласцях Расіі ўвялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.

На другія суткі пасля прарыву мяжы ў Курскай вобласці РФ увялі рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Nashaniva.com