Байдэн упершыню пракаментаваў баявыя дзеянні ў Курскай вобласці

Прэзідэнт ЗША палічыў напад УСУ на Курскую вобласць «дылемай для Пуціна».

14.08.2024 / 07:37

Джо Байдэн. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP

Напад УСУ ў Курскай вобласці паставіў Уладзіміра Пуціна перад дылемай, заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, піша РБК.

«Гэта стварае рэальную дылему для Пуціна, і мы былі ў прамым кантакце, пастаянным кантакце з украінцамі. Гэта ўсё, што я збіраюся сказаць пра гэта, пакуль гэтыя дзеянні працягваюцца», — сказаў Байдэн.

Крыніцы CNN паведамлялі, што для ЗША атака ўкраінцаў на Курскую вобласць была нечаканасцю. The Wall Street Journal пісала, што ў Вашынгтоне не ўзнікла боязі эскалацыі пасля нападу УСУ, аднак ёсць месца занепакоенасці тым, што расійскія ўлады могуць пайсці на «жорсткую адплату».

Баявыя дзеянні ў Курскай вобласці працягваюцца тыдзень. Па звестках уладаў рэгіёну на 12 жніўня, украінская армія кантралюе 28 населеных пунктаў у рэгіёне, глыбіня пранікнення УСУ ў рэгіёне складае 12 км, шырыня па фронце — 40 км (каля 480 квадратных кіламетраў).

Галоўнакамандуючы УСУ Аляксанлр Сырскі заявіў, што пад кантроль Украіны перайшлі 74 населеныя пункты Курскай вобласці з тэрыторыяй 1040 квадратных кіламетраў.

Пад кантроль Украіны перайшлі 74 населеныя пункты Курскай вобласці — Сырскі

Украіна за тыдзень захапіла такую ж плошчу Курскай вобласці, якую Расія захапіла ва Украіне з пачатку года

Штурм Цёткіна, баі за вёскі вакол Коранева і на подступах да Гір’яў. Што вядома пра сітуацыю ў Курскай вобласці на 13 жніўня

У Белгарадскай вобласці Расіі ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі

Nashaniva.com