Беспілотнікі атакавалі Ніжагародскую і Варонежскую вобласці

БПЛА атакавалі Ніжагародскую вобласць. У Кулебакскай муніцыпальнай акрузе працуюць сродкі СПА і РЭБ для падаўлення атакі беспілотнікаў самалётнага тыпу, піша Shot.

14.08.2024 / 08:10

Вялікая колькасць БПЛА самалётнага тыпу ліквідавана ў Варонежскай вобласці.

З'явілася інфармацыя аб нападзе беспілотнікаў на вайсковы аэрадром Саваслейка ў Ніжагародскай вобласці. Таксама пісалі аб нападзе на вайсковы аэрадром Балтымор у Варонежы. Там быў пажар.

Паведамлялася аб атаках беспілотнікаў і выбухах у Барысаглебску Варонежскай вобласці. Мясцовыя жыхары сцвярджалі, што пасля атакі БПЛА гарэў вайсковы аэрадром.

У рэгіёне захоўваецца рэжым небяспекі атакі БПЛА, паведаміў губернатар.

Nashaniva.com