Матч Вікторыі Азаранкі на турніры ў Цынцынаці з невядомых прычын адмянілі

Паядынак беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі супраць прадстаўніцы ЗША Аманды Анісімавай на турніры катэгорыі WTA 1000, які праходзіць у амерыканскім горадзе Цынцынаці, не адбудзецца, піша «Спутнік».

14.08.2024 / 09:10

Вікторыя Азаранка. Фота: Alberto Pezzali / AP

Матч павінен быў адбыцца ў сераду а 17:00 па мінскім часе, аднак яго адмянілі. Па якіх прычынах было прынята гэтае рашэнне, пакуль невядома.

Акрамя Азаранкі, на турніры ў Цынцынаці Беларусь прадстаўляюць яшчэ дзве тэнісісткі: Аляксандра Сасновіч, якая ўжо вылецела з фіналу кваліфікацыі, і трэцяя ракетка свету Арына Сабаленка, якая стартуе на турніры з 1/16 фіналу. Яе суперніцай будзе італьянка Элізабета Качарэта, паядынак запланаваны на 15 жніўня.

Cincinnati Open праводзіцца на хардавым пакрыцці і лічыцца адным з ключавых этапаў падрыхтоўкі тэнісістак да Адкрытага чэмпіянату ЗША, які пройдзе з 26 жніўня па 8 верасня. 

Nashaniva.com