Уладальнік «Паедзем паядзім» ля Курапатаў адкрыў новы рэстаран у Новай Баравой

Бізнэсмен Леанід Зайдэс, уладальнік скандальнага рэстарана «Паедзем паядзім» ля Курапатаў, які выклікаў шмат спрэчак і сабраў вахту абаронцаў месца сталінскіх расстрэлаў, адкрыў у Новай Баравой рэстаран «Дело вкуса».

14.08.2024 / 10:12

Фота: Koko.by

Пра тое, што рэстаран належыць Зайдэсу, напісаў блогер «Мерзкій Кокобай». «Дело вкуса» мае фармат загараднага кафэ з дамашняй і грузінскай кухняй. Павячэраць там каштуе ў сярэднім ад 50 рублёў на чалавека.

Фота: Koko.by

Рэстаран «Паедзем паядзім» каля Курапатаў адкрылі ў 2018 годзе. Спачатку рэстаран збіраліся назваць «Бульбаш-Хол», але пад ціскам актывістаў назву змянілі на больш нейтральную. Многія былі супраць забаўляльнай установы ля месца масавых расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій, непадалёк ад рэстарана збіралася варта абаронцаў Курапатаў. Актывісты патрабавалі закрыць рэстаран, а наведвальнікаў спрабавалі ўгаварыць не есці там.

Nashaniva.com