Віруснае відэа ў інстаграме ўзняла вялікую сацыяльную праблему ў Мінску

У сацсетках разышлося відэа, як вазочнік перасякае праспект Незалежнасці каля ГУМа ў Мінску. Мужчына проста разам з патокам машын выязджае на дарогу (у тым месцы няма наземнага пешаходнага пераходу, толькі падземны), каб трапіць на іншы бок.

14.08.2024 / 14:00

Мужчына на інвалідным вазку перасякае праспект Незалежнасці. Скрын відэа з сацсетак

Калі і пры якіх абставінах было знята відэа, невядома.

View this post on Instagram

A post shared by Daily Минск (@dailyminsk)

У каментарах меркаванні падзялілі. Хтосьці абураецца такім неабдуманым рызыкоўным учынкам і заўважае, што наземны пераход ёсць у сотні метраў ад месца. Іншыя звяртаюць увагу на праблему з безбар'ерным асяроддзем і апраўдваюць мужчыну на вазку: маўляў, а якое ў яго выйсце?

«Нічога дзіўнага, вы бачылі спускі ў пераходзе? Амерыканскія горкі адпачываюць», — пішуць у каментарах.

«Я цяпер разумею, калі з дзіцем і з каляскай спрабавала праехаць па горадзе… Гэта ж наколькі людзі без разумення робяць пандусы для калясак».

«Езджу на ровары і часам па горадзе. Заўсёды пытанне. Хоць не, нават прапанова. Можна архітэктараў гэтага ўсяго (новыя станцыі і пераходы таксама па такім прынцыпе будуюцца) спусціць хоць бы раз у іх жа інфраструктуру. Хоць не, разу будзе мала. На паўгода з роварамі і каляскамі».

«Спачатку створаць максімальна нязручнае асяроддзе для інвалідаў, потым абураюцца. Прывыклі ўсе праблемы замятаць пад дыван. Хай ездзіць чалавек і яшчэ натоўп з сабой прывядзе. Людзей з абмежаванымі магчымасцямі шмат. Што яны хаваюцца па кутах, таму што вам нязручна іх бачыць, не значыць, што іх няма», — дзеляцца меркаваннем.

Nashaniva.com