У Гарадоцкім раёне матацыкліст сутыкнуўся з ласём і загінуў
Жывёла таксама загінула.
14.08.2024 / 14:10
Фота: ДАІ Віцебскага аблвыканкама
Аварыя адбылася ноччу 13 жніўня на 38-м кіламетры аўтадарогі М-8, паведамляе ДАІ Віцебскай вобласці.
Кіроўца 1991 года нараджэння на «Хондзе» ўрэзаўся ў дзікую жывёлу (лася), якая раптам выйшла на праезную частку дарогі. У выніку ДТЗ мужчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння, жывёла таксама загінула.