У Гродне хлопец запрасіў дзяўчыну дахаты, а потым пайшоў у краму і бясследна знік

У сітуацыі разбіраецца міліцыя.

14.08.2024 / 14:18

Дзяўчына пазнаёмілася з хлопцам у Гродне, той вырашыў запрасіць яе да сябе дадому на вуліцы Камарова, паведамляе мясцовая міліцыя.

Увечары хлопцу спатрэбілася ў краму. Пакідаць у сябе дома малазнаёмую дзяўчыну ён не хацеў, таму папрасіў яе пачакаць каля пад'езда. А потым пайшоў у краму і знік.

Дзяўчына доўга чакала яго на вуліцы, а затым, амаль а чацвертай раніцы, вырашыла патэлефанаваць у міліцыю. Яна пакінула свае рэчы ў кватэры, і іх трэба было неяк забраць.

Да раніцы хлопец так і не вярнуўся. Цяпер міліцыя праводзіць праверку.

Nashaniva.com