З раніцы УСУ ўзялі ў палон у Курскай вобласці больш за 100 расійскіх вайскоўцаў і прасунуліся на 1-2 км — Сырскі

«У Курскай вобласці рухаемся далей», — напісаў у сваім тэлеграм-канале Уладзімір Зяленскі.

14.08.2024 / 14:29

Ранейшыя кадры таго, як расійскія памежнікі здаюцца ў палон, пераход «Суджа» 6 жніўня 2024 года. Скрыншот відэа

Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі паведаміў, што з пачатку серады ўкраінскія вайскоўцы ўзялі ў палон у Курскай вобласці больш за 100 расійскіх вайскоўцаў і прасунуліся на 1-2 кіламетры.

Ён таксама дадаў, што ў горадзе Суджа завяршылі «пошук і знішчэнне» праціўніка.

«У Курскай вобласці рухаемся далей. Ад аднаго да двух кіламетраў на розных участках з пачатку сутак. І яшчэ больш за 100 палонных расійскіх вайскоўцаў за гэты ж перыяд. Я ўдзячны ўсім, хто спрычыніўся. Гэта паскорыць вяртанне дадому нашых хлопцаў», — напісаў Зяленскі ў тэлеграм-канале.

У Расіі тэрмінова шукаюць людзей для капання акопаў у Курскай вобласці

Расія выводзіць частку войскаў з Украіны з-за баёў у Курскай вобласці

Байдэн упершыню пракаментаваў баявыя дзеянні ў Курскай вобласці

Nashaniva.com