Айцішніка Віталя Лазаровіча затрымалі за «негатыўныя каментары супраць грамадзян Расіі»
Губазікаўцы пагражаюць яму крымінальнай справай.
14.08.2024 / 14:45
Віталь Лазаровіч. Фота з яго старонкі Укантакце
Віталю Лазаровічу 36 гадоў. Ён мінчук. Пасля сканчэння Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ён троху папрацаваў у Акадэміі навук, а пасля пайшоў у IT. Цяпер працуе франтэнд-распрацоўшчыкам (чалавек, які робіць тую частку праграмы, якую бачыць карыстальнік) у адной з мінскіх кампаній.
Яго затрымалі каля тыдня таму, а 8 жніўня далі суткі за «дробнае хуліганства».
Віталя вінавацяць у тым, што ён пакідаў каментары ў тэлеграме. Мяркуючы па відэа сілавікоў, у каментарах ён падтрымліваў Украіну, а таксама асуджаў дзеянні сілавікоў і падтрымліваў пратэст.
Губазікаўцы сцвярджаюць, што супраць Віталя завялі крымінальную справу.