«Беларусь 5» пакажа матч у адказ паміж мінскім «Дынама» і «Лінкальнам» у Лізе Еўропы

Праходжанне суперніка гарантуе беларускаму клубу еўравосень, упершыню з 2018 года.

14.08.2024 / 16:17

Тэлеканал «Беларусь 5» плануе трансляваць матч у адказ паміж мінскім «Дынама» і «Лінкальнам» у трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы. Сустрэча адбудзецца ў чацвер у Гібралтары (пачатак а 19-й па мінскім часе).

У першым матчы «Дынама» выйграла з лікам 2:0.

Калі мінскі клуб пройдзе «Лінкальн», то ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы згуляе з бельгійскім «Андэрлехтам» і, як мінімум, нават пры паразе ад бельгійцаў, гарантуе сабе асноўны раўнд Лігі канферэнцый.

Калі па выніку двух паядынкаў пераможа «Лінкальн», то «Дынама» атрымае шанец прабіцца ў асноўны раўнд Лігі канферэнцый праз плэй-оф кваліфікацыі гэтага турніру.

Яго супернікам стане пераможца пары «Балкані» (Косава) — «Ларн» (Паўночная Ірландыя). У першай гульні ірландцы перамаглі 1:0.

Nashaniva.com