48-гадовага айцішніка з Магілёва судзяць за данаты на дапамогу Украіне

Аляксей Лескавец можа атрымаць да 10 гадоў калоніі.

15.08.2024 / 07:00

Аляксей Лескавец. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Аляксею Лескаўцу 48 гадоў. Па звестках праекта DIT, ён з Магілёва.

Аляксей — праграміст. З вядомых месцаў працы мужчыны толькі дзяржаўныя прадпрыемствы. Ён працаваў на Магілёўскім металургічным заводзе і адміністраваў сайт кампаніі, у Праектным спецыялізаваным бюро, інжынерам-праграмістам у Цэнтры гарадскіх інфармацыйных сістэмаў Магілёва.

Хобі мужчыны — фатаграфія. Ён фатаграфуе як на стужку, гэтак і на лічбавыя фотаапараты. Аляксей рэгулярна здымае розныя гарадскія мерапрыемствы і дзеліцца фота ў сацсетках. Любіць ён і падарожнічаць, як па Беларусі, гэтак і па замежжы.

Аляксей Лескавец. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Суд над Лескаўцом пачнецца 22 жніўня ў Магілёўскім абласным судзе. Судзіць яго будзе Васіль Галкоўскі, які мае на рахунку «сціплыя» шэсць прысудаў па палітычных справах.

Лескаўца абвінавачваюць па двух артыкулах — «фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне вайны» (ч. 2 арт. 361-3 КК) і «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання» (арт. 361-2 КК, страціў моц у маі 2021).

Аляксею пагражае да 10 гадоў калоніі. Акалічнасці справы невядомыя.

Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка

Пенсіянерцы з Брэста далі тры з паловай гады калоніі за дапамогу палітвязням

Айцішніка, які вярнуўся з Вільні ў Мінск, затрымалі за данаты і ўдзел у плане «Перамога»

Nashaniva.com