Фонду «Байсол» чатыры гады. Вось каму вы можаце дапамагчы праз іх проста цяпер
Фонд салідарнасці «Байсол» заснавалі 14 жніўня 2020 года. За гэты час гарачая лінія фонду апрацавала больш за 23 тысячы заявак.
14.08.2024 / 18:13
За чатыры гады 3005 былых зняволеных за палітыку атрымалі разовую дапамогу ад фонду. Была адкрыта тысяча персанальных збораў дапамогі. А служба эвакуацыі дапамагла пакінуць краіну 1034 чалавекам, якім пагражала небяспека.
Цяпер адзін з адкрытых збораў — на дапамогу дзецям палітвязняў да школы. На кожнае дзіця, чые бацькі звярнуліся, плануюць выплаціць па 100 еўра. Засталося зусім крыху, каб паспяхова закрыць усю суму. Падтрымаць збор можна па спасылцы.
На сайце адкрыта таксама некалькі збораў для былых зняволеных.