У Астравецкім раёне работнікі МНС выратавалі кошку з кацянём

Здарэнне адбылося ў вёсцы Малі.

15.08.2024 / 08:01

Скрыншот відэа МНС

Жыхары аграгарадка распавялі, што ў перасохлым калодзежы на іх участку знаходзіцца кошка з кацянём, распавялі ў прэс-службе МНС Беларусі.

Работнікі МНС спусціліся ўніз і вызвалілі жывёл. Выратавальная аперацыя заняла ўсяго некалькі хвілін.

Nashaniva.com