Памёр Сяргей Калякін

Ён пайшоў з жыцця пасля цяжкай працяглай хваробы сёння раніцай ва ўзросце 72 гадоў.

15.08.2024 / 09:33

Сяргей Калякін. Фота wikimedia.org

Памёр вядомы дзеяч беларускага левага руху Сяргей Калякін. Як стала вядома «Позірку», ён сышоў з жыцця пасля цяжкай, працяглай хваробы сёння раніцай ва ўзросце 72 гадоў.

З 1994 года Калякін узначальваў Беларускую партыю левых «Справядлівы свет» (да 2009 года называлася Партыяй камуністаў Беларускай).

Сяргей Калякін нарадзіўся 16 чэрвеня 1952 года ў Мінску, скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер БДУІР) па спецыяльнасці радыёінжынер, член КПСС з 1977 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання (1995-1996).

Партыя «Справядлівы свет» была ліквідаваная Вярхоўным судом 29 верасня 2023 года. У снежні таго ж года Калякін увайшоў у аргкамітэт па стварэнні марксісцкай партыі.

Калякін — пляменнік спікера Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мікалая Дземянцея.

«Камуніст, які выступае за буржуазную рэвалюцыю». Пяць фактаў пра Сяргея Калякіна, які стварае «партыю марксісцкіх поглядаў»

Суд па справе аб «дзяржперавароце»: палітык Калякін і журналістка Калінкіна далі паказанні 

Сяргей Калякін пахаваў маці

Nashaniva.com