Даляр сёння рухнуў на шэсць капеек

Арэлі тыдня ад беларускага рубля.

15.08.2024 / 11:15

На пачатку таргоў у Мінску 15 жніўня даляр таннее на 5,96 капейкі да 3,1504 беларускага рубля.

У панядзелак і аўторак даляр сумарна падаражэў на 10,2 капейкі, учора знізіўся на 1,69 капейкі.

Расійскі рубель сёння расце на 2,34 капейкі.

У пачатку года даляр каштаваў 3,1775 рубля, мінімум складаў 5 жніўня — 3,0916, максімум быў у сярэдзіне красавіка — 3,2809.

Сёння таргі працягваюцца.

Nashaniva.com