Паставіць дзіця на чаргу ў дзіцячы сад можна будзе анлайн

15.08.2024 / 11:37

Фота: Мінская праўда

На Адзіным партале электронных паслуг з'явіцца магчымасць паставіць дзіця на чаргу ў дзіцячы сад. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела электроннай камерцыі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Святлана Караневіч на прэс-канферэнцыі, піша «Мінская праўда».

Па словах Караневіч, да канца года плануецца перавесці ў лічбавы фармат 130 паслуг, уключаючы пастаноўку на чаргу ў дзіцячы сад. Яна адзначыла, што паслуга чакаецца як у сталіцы, так і ў рэгіёнах, каб палегчыць працу ўпраўленняў па адукацыі.

Бацькі змогуць падаць заяву на ўключэнне дзіцяці ў спіс чаргі праз асабісты кабінет. Працэдура запланаваная на гэты год, і Міністэрства адукацыі зараз праводзіць арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы для яе рэалізацыі. Пытанне вырашаецца.

Nashaniva.com