Ад заўтра Літва цалкам забараняе ўезд аўто з Беларусі
Літва прыняла рашэнне з 16 жніўня не прапускаць праз мяжу легкавыя аўтамабілі з Беларусі. Зараз трапіць у Літву будзе проста немагчыма на легкавым транспарце, які зарэгістраваны ў Беларусі, паведамляе Памежны камітэт.
15.08.2024 / 11:51
Фота: Tochka.by
Прычым, як адзначаюць у ДПК, зусім няважна, якое грамадзянства ў кіроўцы або ўладальніка машыны.
Уведзеная 18 ліпеня 2024 года забарона не распаўсюджваецца на аўто, якія належаць юрыдычным асобам або выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах, піша Tochka.by.
«Інфармуем Вас, што легкавыя аўтамабілі з беларускімі нумарамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Еўрасаюза, у тым ліку ў Літве, павінны пакінуць яго да 18 студзеня 2025 года (уключна). Да гэтай даты аўтамабілі з беларускімі нумарамі могуць удзельнічаць у руху па тэрыторыі Літвы, а таксама ўвозіцца і рэгістравацца ў Літве», — гаворыцца ў заяве літоўскага ведамства.
Пасля 18 студзеня 2025 года машыну могуць канфіскаваць, а парушальніка чакае штраф.
Забарона не распаўсюджваецца на ўезд аўтамабіляў дыпмісій або консульскіх прадстаўніцтваў.