Лукашэнка назваў літоўцаў вар'ятамі, каментуючы забарону на ўезд аўто

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Расія» пракаментаваў забарону на ўезд легкавых аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ў Літву.

15.08.2024 / 14:41

Фота: Пул першага

«Вар'яты. Я на вашым месцы многія б пытанні наконт Літвы і не каментаваў. Бо яны не ведаюць самі, што робяць. Гэта вар'яты, самыя сапраўдныя вар'яты. Ну што пра іх казаць. Калі б там былі адказныя палітыкі, мы маглі б абмяркоўваць іх палітыку. Але там адказных палітыкаў няма», — заявіў ён.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, з эканамічнага пункту гледжання ў гэтым рашэнні літоўскіх уладаў ёсць нават плюсы. «Дзякуй богу. Нашы перастануць вывозіць (хоць цяпер паменш стала) грошы за межы Беларусі і Расіі. Тое ж самае расіяне. Грошы застануцца тут. Гэты так званы эканамічны турызм — гэта велізарныя сродкі, якія вывозіліся адсюль», — дадаў ён.

Літва ўводзіць забарону на ўезд машын з 16 жніўня. Прычым зусім няважна, якое грамадзянства ў кіроўцы або ўладальніка машыны.

Уведзеная 18 ліпеня 2024 года забарона не распаўсюджваецца на аўто, якія належаць юрыдычным асобам або выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах.

Ад заўтра Літва цалкам забараняе ўезд аўто з Беларусі

Nashaniva.com