Памёр пасол Сірыі ў Беларусі

Махамед Аль-Амрані памёр сёння ад вострага сардэчнага прыступу.

15.08.2024 / 14:59

Фота: МЗС Сірыі

Памёр пасол Сірыі ў Беларусі Махамед аль-Амрані, паведамляе МЗС Сірыі.

Адзначаецца, што ён памёр сёння раніцай, ад вострага сардэчнага прыступу.

«Супрацоўнікі Міністэрства, выказваючы свае шчырыя спачуванні сям'і загінулага, моляцца яму, каб Бог паслаў яму ласку і прабачэнне і натхніў яго сям'ю на цярпенне і стойкасць», — гаворыцца ў паведамленні.

Nashaniva.com