Палітвязня, якога раней вызвалілі па амністыі, асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі

У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 15 жніўня вынеслі прысуд паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) тром мясцовым жыхарам — Аляксандру Тарасевічу, Змітру Блашчаніцу, а таксама былому палітвязню Пятру Зіневічу.

15.08.2024 / 15:33

Іх асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Суддзя Аксана Літвінчык прызначыла ўсім калонію — ад аднаго года і шэсць месяцаў да двух з паловай гадоў. Нягледзячы на тое, што Зіневіча раней амніставалі са зняццем судзімасці, цяпер яму прызначылі на год зняволення болей, чым астатнім.

Пётр — былы палітзняволены, якога ў 2021 годзе асудзілі да двух гадоў «хіміі». 11 студзеня 2023 года з прымяненнем акта амністыі ён быў вызвалены ад адбыцця пакарання са зняццем судзімасці, піша «Вясна». 

Nashaniva.com